• $9.99

Publisher Description

Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланьне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным бэрлінскім гатэлі? Гэта толькі некалькі таямніцаў, якімі поўніцца кніга.

«Час пісаць антыбэстсэлер», — упэўнены аўтар «Сабакаў Эўропы», рамана-выкліку: чытачам, крытыкам, перакладчыкам, а найперш самому сабе.

GENRE
Fiction & Literature
RELEASED
2019
February 27
LANGUAGE
BE
Belarusian
LENGTH
896
Pages
PUBLISHER
Логвінаў
SELLER
PublishDrive Inc.
SIZE
4.7
Mb

More Books by Альгерд Бахарэвіч